ШАХДАРЫ́НСКІ ХРЫБЕ́Т.

На Пд Зах. Паміра, у Таджыкістане. Водападзел рэк Шахдара і Пяндж. Складаецца з мерыдыянальнага Ішкашымскага хр. і субшыротнага ўласна Шахдарынскага хр. (даўж. каля 100 км, выш. да 6726 м). На У працягваецца Ваханскім хр. Складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і інш. метамарфічных парод. Пераважае высакагорны рэльеф. Ледавікі (агульная пл. каля 270 км²). На схілах высакагорныя стэпы і лугастэпы.

т. 17, с. 393

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)